12 жніўня на Крошынскай зямлі прайшло вялікае i значнае свята ўраджая «Дажынкі-2018». Удзельнікаў свята павіншавалі гаспадар ААТ «Крошын» -Уладзімір Дзмітрыявіч Шчэрбацэвіч, галоўны аграном прадпрыемства Васіль Сяргеевіч Жалнерчык і старшыня Крошынскага сельскага выканаўчага камітэта Таццяна Пятроўна Шчэрбацэвіч.Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў дзвюх намінацыях: «Вынікі на ўборцы ўраджаю 2018 года сярод экіпажаў камбайнёраў ААТ«Крошын» і «Вынікі на ўборцы ўраджаю 2018 года сярод кіроўцаў ААТ«Крошын» па адвозцы зерня”.Удзельнікі мастацкіх і аматарскіх калектываў Крошынскага СДК у творчых нумарах выказалі сардэчную падзяку экіпажам камбайнёраў, кіроўцам па адвозцы зерня і ўсім службам тэхнічнага забеспячэння, без якіх не абыходзіцца ніводнае жніво.