Такую кранальную замалёўку і фота атрымала сёння рэдакцыя «Нашага краю» ад Лаўрынавіцкай дзіцячага сада – сярэдняй школы:
«Зноў вясна. Зноў планіруюць буслы над нашай зямелькай. Кожная птушыная сям’я вяртаецца на сваё гнездзішча. Вярнуліся да роднага гнязда і нашы школьныя буслы – Буся і Бася.
Другі год запар выбіраюць яны месцам для прадаўжэння свайго роду нашу школьную буслянку. І хоць на дварэ ляжыць снег, хоць зіма неспадзявана вярнулася, нашы буслы пачалі абнаўляць сваё гняздо.
Дык няхай шчасціць вам, буслы, на нашай тэрыторыі! Будуйцеся, выводзьце дзетак і радуйце ўсіх нас сваёй прыгажосцю і вернасцю роднай зямлі!»