Наверх

«Бліны і масла на стале – Масленіца на дварэ»

05.03.2014 454 Наш край

Масленіца  ўзнікла задоўга да хрысціянства і сімвалізавала сабою культ прыроды, адраджэнне плодных сіл зямлі, провады зімы і набліжэнне вясны. Пачыналася свята за 7 дзён да перадвялікоднага посту.

 

Як сведчаць даследаванні, ў Баранавіцкім раёне яно амаль не бытавала. Але ў кожнай хаце ў гэты тыдзень пяклі блінцы, аладкі. Называлі гэты тыдзень Даравальным ці Загавільным.

Масленка цікавая і вясёлая, таму работнікі ўстаноў культуры раёна імкнуцца зберагчы і аднавіць традыцыі яе святкавання.

У Моўчадчскім СДК працуе дырэктарам Яўгенія Шахаўцова, якая з вялікім задавальненнем падрыхтавала праграму для жыхароў вёскі Моўчадзь. У дапамогу Яўгеніі кінуліся як старыя, так і малыя ўдзельнікі гурткоў і аматарскіх аб’яднанняў нашага Дома культуры. З задавальненнем свае асабістыя сродкі для арганізацыі свята прапанавала жыхарка вёскі Клаўдзія Антонаўна Качанова.

Свята разгарнулася на прыклубнай пляцоўцы. Гасцей сустракалі артысты ў тэатралізаваных яскравых касцюмах. Красачна было аформлена святочнае падвор’е. Працавала выстава народнай творчасці гурткоўцаў Моўчадскага СДК, персанальная выстава майстра К. Круцько.

 Шмат пачастункаў падрыхтавала Яўгенія для гасцей. Чаго там толькі не было: гарачыя блінцы са смятанаю і са шкваркамі, смачнае павідла і гарачая гарбата, грыбочкі ды агурочкі, нават пірагі. У гэтым ёй дапамаглі жыхаркі вёскі Моўчадзь Святлана Езерская і Алена Мароз.

 Госці былі вельмі задаволены цікавымі гульнямі, вяселымі песнямі, тэатралізаванымі дзеяннямі. Асабістай павагай карыстаўся «жывы» конь, прыбраны ў кветкі і ленты, на якім прыбылі галоўныя персанажы свята.

 Завяршылася свята спальваннем саламянага пудзіла Масленіцы, якое было прыбрана ў жаночае адзенне. Так жыхары вёскі Моўчадзь развіталіся з зімой.



  • Мы в социальных сетях: