У 2021 годзе ў суверэннай краіне Рэспубліка Беларусь з’явілася новае, самае маладое свята – Дзень народнага адзінства! Яно адзначаецца 17 верасня.
17 верасня 1939 года вызваленчы паход Чырвонай Арміі паклаў пачатак доўгачаканаму аб’яднанню Заходняй і Усходняй Беларусі. Гэта падзея стала актам гістарычнай справядлівасці ў адносінах да заходнебеларускага народа, які на працягу 18гадоў быў пазбаўлены права гаварыць і вучыцца на роднай мове, развіваць сваю культуру і проста звацца беларусамі.
Сёння з нагоды свята ва ўсёй Беларусі адбыўся рэспубліканскі дыктант “Дзень народнага адзінства”. Школьнікі г. Баранавічы таксама прынялі актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі. Можна было напісаць дыктант на ўроку з настаўнікам, а можна было і ў анлайн-фармаце з удзелам Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэя Іванца. Вучні VІІІ-ХІ класаў, выконваючы работу, не толькі праверылі граматнасць па беларускай мове, але і папоўнілі свае веды цікавымі фактамі з гісторыі роднага краю, адчулі сябе хай сабе і маленькай, але часцінкай старажытнага, мудрага, мірнага, працавітага і гасціннага народа Беларусі. Зразумелі, як важна захаваць адзінства і незалежнасць роднага краю!
Плённым працягам святкавання Дня народнага адзінства стане правядзенне ў краіне з 19 па 23 верасня Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”, да якога, канешне ж, актыўна далучацца школьнікі нашага горада.
Інфармацыю і фота прадставіла ўпраўленне па адукацыі Баранавіцкага гарвыканкама