Падчас літаратурна-музычнага фестывалю «Восень у Завоссі», які прайшоў сёння ў Баранавіцкім раёне, адбылася цырымонія ўзнагароджання пераможцаў раённага творчага конкурсу «Там я пакінуў душы часціцу…», прысвечанага Году гістарычнай памяці і творчасці Адама Міцкевіча.
Ініцыятарамі конкурсу выступілі Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Саюз пісьменнікаў Беларусі, Баранавіцкі райвыканкам і прадстаўніцтва «Рассупрацоўніцтва» ў Беларусі.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаліся дзеці і моладзь ва ўзросце ад 9 да 17 гадоў у некалькіх узроставых групах і дзвюх намінацыях.
У намінацыі «Выяўленчае мастацтва» пераможцамі сталі:
– Лазукіна Ангеліна, Сталовіцкая сярэдняя школа, – малодшая ўзроставая катэгорыя (9-11 гадоў);
– Сухадольская Валерыя, Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А. Скіпара, – сярэдняя ўзроставая катэгорыя (12-14 гадоў);
– Нікалайчук Арына, Жамчужненскі сельскі Дом культуры, – сярэдняя ўзроставая катэгорыя (12-14 гадоў);
– Нахват Арына, Пачапаўская сярэдняя школа, – старэйшая ўзроставая катэгорыя (15-17 гадоў).
Спецыяльнымі дыпломамі конкурса ў намінацыі «Выяўленчае мастацтва» ўзнагароджаны:
– Якоўчык Паліна, Лаўрынавіцкая сярэдняя школа;
– Караленя Дар’я, Карчоўская сярэдняя школа;
– Рудовіч Арына, ліцэй № 1 г. Баранавічы;
– Яфімовіч Данііл, Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А. Скіпара.
У намінацыі «Літаратурная творчасць» пераможцамі сталі:
– Таўстыка Максім, Пачапаўская сярэдняя школа, – малодшая ўзроставая катэгорыя (9-11 гадоў);
– Тукай Ева, Лаўрынавіцкая сярэдняя школа, – сярэдняя ўзроставая катэгорыя (12-14 гадоў);
– Кузьміцкая Ганна, Падгорненская сярэдняя школа, – старэйшая ўзроставая катэгорыя (15-17 гадоў).
Спецыяльнымі дыпломамі конкурсу ў намінацыі «Літаратурная творчасць» узнагароджаны:
– Старавойтава Ганна, СШ № 19 г. Баранавічы;
– Баранава Тэрэза, Пачапаўская сярэдняя школа;
– Арцюх Надзея, Карчоўская сярэдняя школа;
– Хвалько Марыя, Карчоўская сярэдняя школа.
Дарэчы, лепшыя работы канкурсантаў можна было ўбачыць тут жа, на выставе ў музеі-сядзібе Міцкевіча.
Алена РАКУЦЬ
Фота аўтара