Наверх

Зацверджаны праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Памяць» у Баранавiчах

20.11.2022 504 Наш край

Пастановай Мiнiстэрства культуры Рэспублiкi Беларусь зацверджаны праект зон аховы нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці «Мемарыяльны комплекс «Памяць» на месцы забойства і пахавання 31 тыс. савецкіх ваеннапалонных – вязняў канцлагера № 337» па вул. Слонімская шаша ў г. Баранавічы Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Пастанова Мiнiстэрства культуры прынята з мэтай забеспячэння захавання гісторыка-культурнай каштоўнасці і яе навакольнага асяроддзя і апублiкавана на pravo.by.




  • Мы в социальных сетях: