Наверх

Запрашаем на “Каляды” ў Дзекалы Баранавіцкага раёна

24.12.2015 1261 Наш край

zNhSWxk4qNM8, 9, 10 студзеня 2016 года запрашаем на “Каляды” ў Дзекалы Баранавіцкага раёна! Пачатак у 12.00.

Для дзяцей і дарослых прапануем вясёлую праграму з беларускімі песнямі, танцамі, гульнямі і забавамі.

Вы навучыцеся танчыць нашы мясцовыя танцы, якія танчылі нашыя дзяды ды бабулі на вясковых вечарынах: “Кракавяк” з Чортам, “Нарэчаньку” з Казою, “Лысага” з Мядзведзем.

Вы будзеце ўраджаны сваімі здольнасцямі ігры на музычных шумавых інструментах у фальклорным аркестры і адчуеце сябе спеваком беларускіх народных песень.

Каля вы прыедзеце з сябрамі, то даведаецеся:
-хто з вас першы ажэніцца альбо выйдзе замуж;
– з якога боку прыедуць да вас сваты альбо ў які бок вы паедзеце сватацца.

Акуніцеся ў атмасферу чараў і варажбы.

Беларускія калядныя гульні забавяць вас і вашых дзяцей.

Вы абавязкова атрымаеце падарунак ад гаспадароў сядзібы, якія пачастуюць вас блінамі з гарбатай, пакатаюць на санях, а таксама правядуць экскурсію па кантактным заапарку.

Кошт 160 тысяч беларускіх рублёў. У кошт усё ўключана!!!

Запіс загаддзя па тэлефону 8(029)222-70-40.

 



  • Мы в социальных сетях: