Наверх

Як адзначалі Дзень роднай мовы ў дзіцячым садку № 46 Баранавічаў

23.02.2023 491 Наш край

У дзіцячым садзе № 46 г. Баранавічы пад дэвізам «Гучы, роднае слова!» прайшоў Дзень роднай мовы.

Яго мэта – папулярызацыя беларускай мовы сярод удзельнікаў адукацыйнага працэсу; узбагачэнне моўнага запасу выхаванцаў; развіццё дыялагічнага і маналагічнага маўлення на беларускай мове; выхаванне пачуцця любові і зацікаўленасці да роднага слова.

yak-adznachal-dzen-rodnaj-movy_1.jpgУ гэты дзень адбыліся  наступныя мерапрыемствы:

– «Гульнёвы падворак» са спартыўнай забаўкай «Падарожжа па беларускіх народных гульнях»;

– час беларускай мастацкай літаратуры і фальклору – літаратурная хвілінка, чытанне вершаў, казак і апавяданняў;

– час тэатру «У тэатр гуляем – мову развіваем!» – драматызацыя беларускай народнай казкі «Як курачка пеўнiка ратавала», інсцэніроўка забаўлянкі «Іграў я на дудцы», інсцэніроўка верша «Зайчаняткі» Алеся Бадака і інш.;

– «Разам гуляем - мову вывучаем» – дыдактычная  гульні;

– выстава «Беларускія пісьменнікі – дзецям».

yak-adznachal-dzen-rodnaj-movy_2.jpg

yak-adznachal-dzen-rodnaj-movy_3.jpgВыхаванцы падарожнічалі «Па старонках роднай мовы» з дапамогай розных відаў дзіцячага фальклору – вершаванага, празаічнага, гульнявога, казачнага. Яны атрымалі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа. Сёння яшчэ раз мы падкрэслім, што мова жывая, пакуль на ёй гавораць. Дзень роднай мовы – нагода яшчэ раз задумацца пра лёс і будучыню той мовы, якую мы завём нацыянальнай і матчынай!

yak-adznachal-dzen-rodnaj-movy_4.jpg

Больш фота




  • Мы в социальных сетях: