Наверх

Вызначаны дата і месца правядзення Дня беларускага пісьменства – 2024

30.11.2023 413 Наш край

Пастановай Савета Міністраў ад 28 лістапада 2023 г. № 837 створаны Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні XXXІ Дня беларускага пісьменства ў г. Івацэвічы Брэсцкай вобласці 1 верасня 2024 г., паведамляецца на сайце pravo.by.

Старшынёй аргкамітэта прызначаны намеснік Прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка, намеснікамі старшыні – міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў і намеснiк старшынi Брэсцкага аблвыканкама Вадзім Краўчук.

У склад аргкамітэта ўвайшлі кіраўнікі міністэрстваў адукацыі, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, замежных спраў, культуры, спорту і турызму, сувязі і інфарматызацыі, фінансаў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей і інш.

Фінансаванне мерапрыемстваў Дня беларускага пісьменства будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Брэсцкага аблвыканкама, Івацэвіцкага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання, іншых зацікаўленых.




  • Мы в социальных сетях: