Дэкаратыўныя пано, вышыўка, вырабы з бісеру і саломкі, кераміка, лялькі ў нацыянальных строях, фотаработы і яшчэ вельмі шмат цікавага чакае гараджан і гасцей горада на выставе «Спадчына зямлі беларускай», якую можна будзе наведаць пачынаючы з 2 верасня ў Палацы дзіцячай творчасці.
Выстава, на якой прадстаўлены творчыя работы выхаванцаў і педагогаў Палаца, прысвечана Дню беларускага пісьменства, які традыцыйна адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Экспазіцыя адлюстроўвае розныя кірункі дзейнасці аб’яднанняў па інтарэсах гэтай установы, якія спецыялізуюцца на дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Усе работы прысвечаны патрыятычнаму выхаванню дзяцей і моладзі на аснове нацыянальных беларускіх традыцый з улікам асаблівасцей Баранавіцкага рэгіёна.
Усяго на выставе прадстаўлена больш за 60 работ. Пазнаёміцца з ёй могуць усе жадаючыя на працягу ўсяго верасня. Уваход вольны.
Алена РАКУЦЬ
Фота аўтара