Падведзены вынікі марафона чытання “Сэрцам роднага слова краніся”, які праходзіў ў бібліятэках Баранавіцкага раёна. Да ўдзелу запрашаліся карыстальнікі бібліятэк, хто ў чытанні перавагу аддае выданням на беларускай мове і менавіта ў гэты Тыдзень наведаў бібліятэку. Такім чынам, удзельнікамі сталі 157 чалавек.
1 сакавіка генератарам выпадковых лікаў былі выбраны 4 пераможцы.
Імі сталі:
№ 2 – Сяргеева Крысціна Міхайлаўна, Гірмантаўская сельская бібліятэка;
№ 13 – Бандалевіч Мацвей Дзянісавіч, Гарадзішчанская гарпасялковая бібліятэка;
№ 100 – Чэрнагрэбель Наталля Аляксееўна, Палонкаўская сельская бібліятэка;
№ 129 – Казмерчык Яўген Дзмітрыевіч, Лотвіцкая бібліятэка-клуб.
Віншуем пераможцаў!!!
Аддзел бібліятэчнага маркетынгу і рэкламы ЦРБ імя Яна Чачота