Наверх

Восень запрашае ў Завоссе

17.09.2019 978 Наш край
Фота з сайта planetabelarus.by

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Баранавіцкім раённым выканаўчым камітэтам працягвае добрую традыцыю і запрашае ў Год малой радзімы прыняць удзел у свяце «Восень у Завоссі», якое адбудзецца ў філіяле «Музей-сядзіба Міцкевічаў «Завоссе» 21 верасня 2019 года.

У праграме свята:

літаратурна-грамадская акцыя “Чытаем класіка”;

“бібліятэчны марафон”, выступленні гурткоўцаў літаратурных суполак Баранавіцкага раёна, займальныя квэсты, гульні і заняткі на дзіцячай інтэрактыўнай пляцоўцы;

непаўторнасць і прыгажосць работ майстроў народнай творчасці ў “Горадзе майстроў”;

У канцэртнай праграме прымуць удзел: Арт-студыя “Niespodzianka” (“Неспадзяванка”) аб’яднання палякаў у Беларусі, гурт беларускіх галасоў і ўсіх музычных напрамкаў “BY CRY”; этна-гурт "VuRaj” (жывая акустычная музыка).

Капэла “Колісьнія” і Мінская школа танцаў пачатку XIX ст. “Капітэль” зробяць усё магчымае, каб кожны госць свята паспрабаваў сябе ў ролі танцора і на вясковым свяце, і ў бальнай зале.

Кошт уваходнай платы на мерапрыемства на тэрыторыі Музея-сядзібы Міцкевічаў “Завоссе”:дарослыя – 10 руб., школьнікі, навучэнцы, студэнты – 5 руб., дзеці да 7 гадоў – бясплатна,“сямейны квіток” – 15 руб.




  • Мы в социальных сетях: