Наверх

Вопытам збору і захавання этнаграфічнага матэрыялу падзяліліся ў Баранавіцкім раёне

17.03.2022 525 Наш край

На базе раённага Цэнтра рамёстваў сёння прайшоў семінар-практыкум: «Захаванне этнаграфічнага матэрыялу праз стварэнне куткоў, (пакояў, музеяў) этнаграфіі» для супрацоўнікаў устаноў культуры Баранавіцкага раёна.

centr-remesel-7.jpg
centr-remesel-11.jpg

centr-remesel-6.jpg

Семінар ладзіўся у працяг цыкла мерапрыемстваў, прысвечаных Году гістарычнай памяці. Супрацоўнікі ўстаноў культуры з усіх куткоў раёна з цікавасцю паслухалі даклады па пытаннях арганізацыі даследчай дзейнасці, даведаліся, як ладзяцца этнаграфічныя экспедыцыі, як захоўваюцца і інвентарызуюцца экспанаты.

centr-remesel-9.jpg
centr-remesel-4.jpg

centr-remesel-5.jpg

Практычная частка для ўдзельнікаў мерапрыемства дала магчымасць папрацаваць з экспанатамі, знойдзенымі ў час экспедыцый. Завяршылася работа семінара цікавай экскурсіяй па экспазіцыйных залах.


Падрыхтавала Алена РАКУЦЬ

Фото – Баранавіцкі РЦР




  • Мы в социальных сетях: