Наверх

Віртуальны прэс-банк для кіраўнікоў дзіцячага чытання прапануе гарадская бібліятэка

09.03.2021 293 Наш край

Каштоўнасць кнігі і чытання нельга пераацаніць ні ў якім узросце. Кніга – дарадчык і сябар для дарослых і дзяцей. Гэта бясспрэчная ісціна, верыцца, застанецца непарушнай яшчэ доўгія гады. І зусім не важна, папяровая гэта кніга ці электронная.

Апошнім часам усё часцей  узнікаюць пытанні “Ці можна і ці патрэбна кіраваць дзіцячым чытаннем у рэаліях сучаснасці?”. Адказ бібліятэкараў адназначны – так! Спецыяльна для педагогаў, бібліятэкараў, бацькоў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі дзіцячага чытання, выхавання і развіцця, спецыялістамі аддзела метадычнай і аналітычнай работы цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая створаны віртуальны прэс-банк “Прафесійная перыёдыка ў дапамогу кіраўнікам дзіцячага чытання” на бібліятэчным вэб-сайце.  Тут пастаянна абнаўляецца інфармацыя аб нумарах прафесійнай перыёдыкі. якія паступаюць у фонд падраздзялення. 

Пакуль што прадстаўлены выданні, пачынаючы з 2021 года. У планах бібліятэчных метадыстаў – пашырэнне прэс-банка, які базіруецца на шырокім спектры метадычных і сцэнарных выданняў у фондзе падраздзялення. Калі вас зацікавіць матэрыял – шчыра запрашаем у бібліятэку.

Іна Рушніцкая, загадчык аддзела ЦГБ імя В. Таўлая




  • Мы в социальных сетях: