Як паведамляецца на сайце бібліятэкі, выстава “Віншуем, Піпі!”, прысвечаная самай знакамітай шведскай дзяўчынцы, 9 лiпеня адкрыецца ў сектары літаратуры на замежных мовах цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя В. Таўлая.
Дзяцей і дарослых чакае знаёмства з новым выданнем кнігі Астрыд Ліндгрэн “Піпі Доўгая Панчоха” ў перакладзе са шведскай на беларускую мову Алены Казловай (выдавецтва “Папуры”), прагляд спектакля тэатра “Лямцавая батлейка”.
А яшчэ адбудуцца квізы, квэсты, пазлы, гульні і інш. Выстава арганізавана Пасольствам Швецыі ў Мінску супольна са Шведскім Інстытутам.
Пачатак ў 12:00. Уваход вольны. Увага! Неабходна папярэдняя рэгістрацыя па тэлефоне 40 36 90.
Выстава будзе экспанавацца штодзённа да 31.08.2021 па адрасе: вул. Леніна, 53. Узрост: 0+