Наверх

У выставачнай зале адбылося адкрыццё выставы “Фарбы небакраю” Лявона Грышука (фота)

16.05.2015 539 Наш край
Лявон Грышук
Лявон Грышук

14 мая ў 16:00 адкрылася выстава карцін вядомага мінскага мастака. Лявон Грышук прысутнічаў на адкрыцці. Разам з ім прыйшлі і яго сябры, якія сказалі некалькі прыемных слоў пра самога мастака, пра яго характар і звычкі.

Мiхась Нудноу i Лявон Грышук
Мiхась Нудноў i Лявон Грышук

У сваей працы Лявон вялікую ўвагу надае пленэрнай творчасці. Ён рэгулярна выязджае на эцюды ў розныя куткі Міншчыны. Як сам ён прызнаўся, “мне падабаецца працаваць на пленэры, у асноўным я рысую розныя хаткі, маенткі. Асноўныя і нават любімыя колеры – блакітны, сіні, жоўты, зялёны”.

Развiтанне, палатно, алей, 1998
Развiтанне, палатно, алей, 1998
Стайня у свяцку, палатно, алей
Стайня у свяцку, палатно, алей
Старое гумно, палатно, алей, 2013
Старое гумно, палатно, алей, 2013

Сам мастак прыязджае ў Баранавічы ўжо не першы раз. Тут у яго шмат сяброў і розных прыемных успамінаў.

Перажыўшы катастрофу на ЧАЭС, Лявон стаў зусім па-іншаму адносіцца да жыцця. Гэта знайшло адлюстраванне ў яго творчасці. Мастак усе часцей звяртаецца да біблейскай тэматыкі, але вобразы Хрыста і іншых святых ен не рысуе.

14
Пацалунак Iуды, палатно, алей, 2007

Выстава “Фарбы небакраю” працягнецца ў выставачнай зале да канца чэрвеня. Усіх запрашаем задаволіцца неверагоднай прыгажосцю пленэрнага жывапісу.

DSC_0806

Хатка, палатно, алей, 2014
Хатка, палатно, алей, 2014

Дар’я ГIЗУН, студэнтка 5 курса БДУ (Iнстытут журналicтыкi).

Фота аўтара.



  • Мы в социальных сетях: