Наверх

У навамышскім ліцэі ўшанавалі памяць Адама Міцкевіча (фота)

30.12.2015 369 Наш край

DSC_5436Светлыя святочныя імгненні… Душа поўніцца чаканнем цуда, старадаўна-нязведанага, чароўна-кранальнага. І менавіта ў гэтыя таямнічыя часы, у вечар перадкаляднай куцці прыйшоў у свет маленькі «анёлак», якому лёсам было наканавана стаць Адамам Міцкевічам, геніем сусветнай літаратуры.

Прайсці міма гэтай падзеі не змаглі і ў Навамышскім дзяржаўным прафесіянальным ліцэі сельскагаспадарчай вытворчасці. Для сапраўдных аматараў творчасці паэта тут адчыніла дзверы творчая гасцёўня пад кіраўніцтвам Іны Барысевіч.

На пачатку з цікавай інфармацыяй пра жыццёвы і творчы шлях паэта звярнулася да прысутных загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірына Томарава, якая прапанавала азнаёміцца і з выставай твораў знакамітага земляка.

DSC_5456 DSC_5464А потым… Зорнае неба. Усплёск азёрных хваляў. Магія начнога вогнішча і… непаўторна-чароўнае паэтычнае слова Адама Міцкевіча ў прэм’ерным спектаклі “Свіцязь” народнага тэатра ”На Мышанцы” ў пастаноўцы рэжысёра Станіслава Пшэўлоцкага.

DSC_5589 DSC_5609 DSC_5632 DSC_5653 DSC_5666 DSC_5690

Шмат прыемных уражанняў засталося ў навучэнцаў, працаўнікоў і гасцей ліцэя ад сустрэчы з Яго Вялікасцю Словам.

Сябры мае, чым я вам адплачуся?
Вы ўсе па слоўцу, як у шапку ў крузе,
Скідалі ў песню мне бесперастанку,
Нібы ў той казцы хлопчыку Іванку –
Па пёрку жураўлі. Іх дараванне
Было для сіраты выратаваннем
З пустыннай выспы: ён праз леты, зімы,
Акрылены вярнуўся ў край радзімы.

Зоя Кабушка, актрыса народнага тэатра “На Мышанцы”.

Фота Барыса НАВАГРАНА.   



  • Мы в социальных сетях: