Наверх

У Баранавіцкім раёне адбыліся сямейныя чытанні (фота)

13.05.2016 383 Наш край

IMG_3962Напярэдадні Міжнароднага дня сям’і ў Новай Мышы зноў адбыліся сямейныя чытанні, прысвечаныя 220-годдзю славутага земляка Яна Чачота, аднак у новым фармаце. На гэты раз у цэнтральную раённую бібліятэку завіталі будучыя чытачы – наведвальнікі мясцовага дзіцячага саду.

IMG_3990Яны пачулі баладу пра паходжанне назвы Новая Мыш, на стварэнне якой Яна Чачота натхніла рамантычная легенда.

IMG_4008 IMG_4053IMG_3995 IMG_4029Таксама малышы ўбачылі выставу вучаніцы Жамчужненскай школы Ганны-Марыі Пячко. Дзяўчына цікавіцца не толькі чытаннем, але і лепкай, сваімі рукамі яна стварыла істот з беларускай міфалогіі, пра якіх даведалася з кніг.IMG_4084 IMG_3945Амаль пятнаццаць старонак фальклорнага сшытку «Яну з Мышы», які раённая бібліятэка завяла з нагоды юбілея з дня нараджэння Чачота, ужо запоўненыя прыказкамі і прымаўкамі, народнымі песнямі – жыхары Новай Мышы актыўна падтрымалі гэтую ідэю.

Віталь ГЕРЦАЎ.

Фота аўтара і Наталлі ФІЛАНЧУК.



  • Мы в социальных сетях: