Наверх

У Баранавіцкім раёне адбыліся першыя сямейныя чытанні (фота)

18.04.2016 728 Наш край

chytanni_01У Баранавіцкім раёне адбыліся першыя сямейныя чытанні. Прысвечаны яны творчасці Яна Чачота, 220-годдзе з дня нараджэння якога святкуецца сёлета.

Прадстаўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі Ірына Томарава, Наталля Філанчук, Святлана Фралова на чале з Міланай Пронінай завіталі ў гасцінную хату сям’і Ласкутовых з Новай Мышы. Сямейныя чытанні аб’ядналі тры пакаленні: Івана і Марыю Акалатовіч, іх дочак Марыну Ласкутову і Алену Арловіч, а таксама ўнучак Вікторыю, Ганну і Яўгенію Ласкутовых ды Эвяліну Арловіч.chytanni_03 chytanni_04Напачатку Ірына Томарава прывяла некаторыя звесткі пра Яна Чачота, знакамітага паэта, фалькларыста, дзяцінства якога прайшло ў нашым краі. Ён сабраў каля тысячы песень беларусаў, выдаў шэсць зборнікаў народнай творчасці. Артысты Навамышскага Дома культуры выканалі песню на словы Чачота «Кум і кума», з якой становіцца зразумела, што наш зямляк, сябра Адама Міцкевіча, меў добрае пачуццё гумару і ўжо ў тыя часы выступаў за здаровы лад жыцця!

Адна з балад, якую напісаў Ян Чачот, прысвячаецца баранавіцкім мясцінам. У аснову паэтычнай «Мышанкі» лягла легенда, паводле якой некалі сарамлівая красуня ўцякала ад зачараванага рыцара ды незнарок утапілася ў рацэ. З таго часу раку людзі пачалі называць яе імем – Мышанка, а рыцар у памяць аб дзяўчыне, якую недарэчна загубіў, заснаваў мястэчка Мыш.

Ірына Томарава пачала чытаць баладу сама, а Святлана Фралова, каб аблегчыць успрыманне балады трохгадовай Яўгеніі Ласкутовай, развярнула на стале невялічкі тэатр. Апасля кнігу пусцілі па крузе: кожны прадстаўнік трох пакаленняў прачытаў свой урывак з «Мышанкі».

На памяць супрацоўнікі бібліятэкі пакінулі сям’і юбілейны каляндар у гонар Яна Чачота і каментарый да яго твора ўласнага выдання, настольны тэатр з наборам герояў балады, копію выявы беларускага мастака
Алеся Марачкіна, прысвечанай легендзе пра Мыш, і сшытак «Яну з Мышы». Бібліятэка мае намер правесці акцыю «Напішам ліст Чачоту разам».

У гэты сшытак павінны легчы радкі фальклору, які дагэтуль перадаецца з пакалення ў пакаленне ў Новай Мышы. Затым фальклорны збор адправіцца ў вандроўку па раёне – старажылам іншых аграгарадкоў ды вёсак таксама ёсць што сказаць, пасля чаго яго перададуць у Нацыянальную бібліятэку.

– Упершыню пра Яна Чачота пачула, калі працавала ў сярэдняй школе № 12 горада, ад завуча Аляксандра Пятровіча Шоцкага. Гэта быў, калі не памыляюся, 1972 год.

З таго часу зацікавілася творчасцю паэта, які пісаў пра мае родныя мясціны, – кажа Марыя Акалатовіч. – Аднак і сёння пра нешта новае даведалася.

З жартам Марыя Аляксандраўна ўспамінае сваё дзяцінства, калі яна ўпершыню ўзяла ў рукі кнігу. Чытаць яшчэ не ўмела, але ўзяла і залезла на плот, каб усе вакол бачылі, якая вучоная. Гартала, аж пакуль маці дубцом не сагнала.

Сёння час іншы – дзяцей прыцягвае інтэрнэт, шмат пра што даведваюцца яны з сайтаў. Аднак электроннае слова і друкаванае па ўздзеянню, лічыць апантаная чытачка, не параўнаць. На думку жыхаркі Новай Мышы, прывучыць дзяцей да чытання добрых кніг можна галоўным чынам асабістым прыкладам. Нездарма ўнучка Ганна – першая ў класе па тэхніцы чытання. А такая ж частая госця бібліятэкі ўнучка Вікторыя, дарэчы, спрабуе пісаць.

Яе сачыненне «Победа дедов в надежных руках внуков» уключылі ў зборнік лепшых прац абласнога конкурсу «Спасибо и низкий поклон ветеранам от тех, кто не знает войны».

chytanni_05 chytanni_06 chytanni_07 chytanni_08IMG_0237 IMG_0240 IMG_0241 IMG_0203 IMG_0210 IMG_0225 IMG_0234Чытанні былі прысвечаны творчасці Яна Чачота, паэта і фалькларыста, аўтара балады “Мышанка”. Сёлета спаўняецца 220 год са дня нараджэння нашага знакамітага земляка.

chytanni_09 chytanni_10 chytanni_11 chytanni_12 chytanni_13 chytanni_14 chytanni_15 chytanni_16 chytanni_17 chytanni_20 chytanni_21 IMG_0244 IMG_0249  IMG_0252IMG_0251 IMG_0254chytanni_18IMG_0194 chytanni_22 chytanni_23Сачыненне дзяўчына прысвяціла прадзеду – ветэрану Вялікай Айчыннай вайны. Бацька Марыі Акалатовіч добра ведаў беларускія песні, добра спявала і маці яе мужа. Таму можна з упэўненасцю сказаць, што першыя старонкі фальклорнага сшытка «Яну з Мышы» хутка запоўняцца запісамі.

Віталь ГЕРЦАЎ.
Фота Наталлі ФІЛАНЧУК.



  • Мы в социальных сетях: