Наверх

У баранавіцкай гімназіі № 4 – тыдзень беларускай мовы і літаратуры (фота)

27.01.2016 410 Наш край

001На працягу гэтага тыдня вучняў гімназіі № 4 чакае шэраг мерапрыемстваў, галоўная мэта якіх – бліжэй пазнаёміць моладзь з нацыянальнай культурай.

Гімназісты прымуць удзел у віктарынах, конкурсах, гутарках, гульнях, забаўлянках. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаюцца больш пра народныя святы, традыцыі, беларускае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, развучаць народныя песні.

002 003 004 005 006 007 008 009 010 011 012 013 014 015 017 016

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры праходзіць не ўпершыню, але асаблівае гучанне яму надае Год культуры, які аб’яўлены ў Беларусі.

Віталь ГЕРЦАЎ.

Фота гiмназii № 4.



  • Мы в социальных сетях: