Наверх

У Баранавічах адкрылася выстава, прысвечаная 80-годдзю вядомага мастака

28.04.2017 441 Наш край

jO8ABJIVH8YУ Уладзіміра Рамейкi было 45 выстаў у большасці краін Еўропы. Ён стварыў першую ў СССР прыватную мастацкую майстэрню “Рамейка”, якая працуе ў Баранавічах і сёння, расказалі “Нашаму краю” у Цэнтральнай гарадской бібліятэцы ім В. Таўлая.

На выставе гледачы змогуць убачыць каля двух дзясяткаў работ розных перыядаў яго творчасці. dd9PvI5Ykm0– Уладзімір Рамейка – асоба вялікага маштабу. Шматгранны, незвычайна працавіты і “закаханы” ў сваю справу, ён выражаў сябе як графік і жывапісец, ствараў манументальныя вітражы, мазаікі, рэльефы і скульптуру, – казалі пра мастака на адкрыцці выставы.

На адкрыцці прысутнічала жонка мастака – Вольга Іванаўна Рамейка, а таксама яго родныя, сябры і калегі. Яны расказалі пра тое, якім быў Уладзімір Рамейка пры жыцці. RBExcBJD344А творчы дуэт “Золотой рассвет” прачытаў любімыя вершы мастака.

Адкрыццё выставы «Свая каляіна» адбылося 27 красавіка ў зале галіновай літаратуры цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя. В. Таўлая. Наведаць экспазіцыю можна да канца мая. Уваход на выставу вольны.

Даведка “Нк”

Уладзімір Паўлавіч нарадзіўся ў в. Канюхі Ляхавіцкага раёна. Калі яму было ўсяго 4 гады, яго сям’ю, дзе было яшчэ двое маленькіх дзяцей, адправілі ў сылку ў Сібір. Пасля вайны сям’я вярнулася на радзіму і пераехала ў Баранавічы.

Яго першы настаўнік – вядомы ў Баранавічах мастак Канстанцін Максімцаў. Уладзімір Рамейка вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы (1958) і Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (1965) на аддзяленні жывапісу.

З 1965 па 1982 гады працаваў у мастацкім фондзе Саюза мастакоў Беларусі. А з 1982 па 2012 гады – ва ўласнай творчай майстэрні. Памёр у 2012 годзе.

Вольга ШУМАНСКАЯ.



  • Мы в социальных сетях: