Усiм вядома, што найбольшую карысць свайму народу прыносіць той, хто ўзрасціў багатыя збожжам палі, таму мы спадзяемся, што хлеба духмянага на сталах у гэтым годзе будзе шмат. А хлеб - гэта наша жыццё!
13 ліпеня адбылося свята "Зажынкі" у аграгарадку Мірны, дзе да ўсіх прысутных звярнуўся дырэктар закрытага акцыянернага таварыства Мікалай Мікалаевіч Пігаль.
Са словамі падзякі звярнулася дырэктар Дома культуры Інга Роік. Яна адзначыла, што засекі нашай Радзімы папоўняцца магутным залатым ураджаем, аб чым сведчаць прыгожыя палі са збожжам.
А каб весялей было пачынаць працу, у полі Мірноўскі Дом культуры падарыў добры святочны настрой.
Больш фота тут