Наверх

У дапамогу бацькам і школьнікам. Можна бясплатна спампаваць аўдыякнігі

13.11.2022 266 Наш край
Фото с сайта pixabay.com

Міністэрства інфармацыі абнавіла на сваім сайце аўдыякнігі, выпушчаныя выдавецтвам «Вышэйшая школа».

Гэта класічныя творы як замежных, так і беларускіх аўтараў: Джэка Лондана, Якуба Коласа, Кузьмы Чорнага, Івана Шамякіна, Івана Навуменкі і іншых.

Творы школьнай праграмы для вучняў з 5-га па 11-ы класы знаходзяцца ў раздзеле «Аўдыякнігі па класах навучання».

«Сучасная беларуская проза» змяшчае аўдыязапісы твораў Алеся Жука, Віктара Праўдзіна, Алеся Разанава, Раісы Баравіковай, Васіля Быкава, Генадзя Пашкова, Янкі Сіпакова, Максіма Танка, Івана Пташнікава і іншых аўтараў.

Вы можаце бясплатна спампаваць аўдыякнігі па ссылках:

аўдыякнігі па аўтарах;

аўдыякнігі па класах навучання.




  • Мы в социальных сетях: