Наверх

У Баранавіцкім раёне ўпершыню прайшлі «Навамышскія навукова-краязнаўчыя чытанні «Па слядах Яна Чачота»

23.08.2021 782 Наш край

Баранавіцкая раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма да 225-годдзя з дня нараджэння знакамітага земляка, фалькларыста, публіцыста, паэта Яна Чачота арганізавала і правяла шэраг маштабных мерапрыемстваў.

meropriyatie-kultura-23_07.jpg

– У скарбонцы нашай бібліятэчнай сістэмы – агляд-конкурс «Ян Чачот. Паэт. Публіцыст. Фалькларыст», бібліятэчны фэст «БібліяКомпас: арыенцір на карыстальніка», а ў мінулую суботу стартаваў новы праект «Навамышскія навукова-краязнаўчыя чытанні «Па слядах Яна Чачота», – кажа Таццяна Лайша, кіраўнік Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. – Трэба адзначыць, што адным з ідэйных натхняльнікаў гэтага праекта стаў гісторык-архівіст, аглядальнік газеты «Культура» Зьміцер Юркевіч. Менавіта яго зацікаўленнасць гістарычнай постаццю Яна Чачота дазволіла сабраць і іншых, не абыякавых да гісторыі роднай краіны прадстаўнікоў сучаснай навукі і культуры.

meropriyatie-kultura-23_01.jpg

Перад шматлікімі гасцямі першых чытанняў выступілі: Святлена Немагай – музыказнаўца-беларусіст, кандыдат мастацтвазнаўства, намеснік мастацкага кіраўніка творчага аб’яднання «Беларуская капэла» пры Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Ірына Бурдзялёва – дацэнт кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, Мікалай Падгайскі – намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы, і непасрэдна сам Зьміцер Юркевіч.

meropriyatie-kultura-23_04.jpg

meropriyatie-kultura-23_09.jpg

meropriyatie-kultura-23_10.jpg

meropriyatie-kultura-23_12.jpg

meropriyatie-kultura-23_11.jpg

meropriyatie-kultura-23_06.jpg

Увазе гледачоў таксама былі прадстаўлены дзве дакументальныя стужкі, рэжысёрам якіх з’яўляецца Алена Ясінская. Асаблівае ўражанне на прысутных зрабілі выканаўцы творчых і музычных нумароў. З канцэртнай праграмай «Пясняр беларускай паэзіі Ян Чачот у музыцы Станіслава Манюшкі» выступіла салістка Белдзяржфілармоніі Тамара Рэмез, акампанавала ёй Святлена Немагай. На працягу ўсяго мерапрыемстыва цудоўны настрой ствараў кіраўнік гурта «Ліцьвіны» Уладзімір Бербераў.

Удзельнікі навукова-краязнаўчых чытанняў пабывалі на экскурсіі па мясцінах Баранавіцкага раёна, якія звязаны з імем Яна Чачота, наведалі музей Адама Міцкевіча ў Завоссі, пабывалі ў вёсках Бартнікі і Вольна.

meropriyatie-kultura-23_03.jpg

meropriyatie-kultura-23_08.jpg

meropriyatie-kultura-23_02.jpg

– Дзякуючы Навамышскім навукова-краязнаўчым чытанням, мы дапоўнілі  сваю экспазіцыю новымі звесткамі аб жыцці Яна Чачота, – кажа Таццяна Лайша. – Спадзяёмся, што такія сустрэчы стануць традыцыйнымі.

meropriyatie-kultura-23_05.jpg

Іна ГАНЧАР

Фота Баранавіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы




  • Мы в социальных сетях: