Наверх

У Баранавіцкім раёне адбудзецца фестываль “Восень у Завоссі”

18.09.2024 804 Наш край

2024-09-11_08-14-36-8421.jpg

Усіх жадаючых запрашае 21 верасня традыцыйны літаратурна-музычны фестываль “Восень у Завоссі”. Ён адбудзецца ў філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры – музеі-сядзібе Міцкевічаў “Завоссе” у Баранавіцкім раёне.

Свята будзе праходзіць з 12:00 да 16:00, уваход вольны.

“Сваёй адметнай атмасферай, шчырасцю і ўтульнасцю фестываль даўно палюбіўся не толькі прыхільнікам паэтычнага таленту Адама Міцкевіча, але і ўсім беларусам, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю, шануюць сваю культуру,” – адзначаюць арганізатары на сваёй старонцы ва “УКантакце”.

Сёлета рыхтуецца надзвычай насычаная і цікавая праграма.

Гасцей фэсту чакаюць:

– канцэртная праграма ў выкананні музыказнаўцы Святлены Немагай, салісткі Белдзяржфілармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Галіны Сакольнік і лаўрэата міжнароднага конкурса Таісіі Халамавай;

– музычная рэтраспектыва да эпохі барока ў выкананні капэлы Алеся Лася;

– лекцыя пра Адама Міцкевіча даследчыка-архівіста Змітра Юркевіча;

– студэнцкі фальклор эпохі Адама Міцкевіча ў выкананні паэта, перакладчыка Аляксея Жбанава;

– гістарычная анімацыя на XVI–XVII стагоддзі і сярэднявечныя забавы ад рэканструктараў;

– сустрэча з вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута філасофіі НАН Беларусі Ігарам Бабковым на тэму “Міцкевіч як апокрыф: нечаканае падарожжа”;

– жніўныя і вясельныя песні ў выкананні спявачак Студэнцкага этнаграфічнага таварыства;

– майстар-клас для дарослых і дзяцей па сілуэтным выразанні профіля Адама Міцкевіча ад Анастасіі Балыш;

– спецыяльныя музычныя госці – народны фальклорны ансамбль “Сарматы” (БДУ) і спявак Ілья Шынкарэнка.

Таксама вас чакаюць экскурсіі па сядзібе, канцэртная праграма, выступленні літаратараў, інтэрактыўныя пляцоўкі, выставы, квэсты, гульні, майстар-класы, фотазоны, рамесніцкі кірмаш.

Алена РАКУЦЬ




  • Мы в социальных сетях: