Супрацоўнікі цэнтральнай гарадской бiблiятэкі імя В. П. Таўлая і аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Баранавіцкага гарвыканкама арганізавалі гарадское маладзёжнае мерапрыемства «Беларуская інтэлектуальная гульня», прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве на базе цэнтральнай бібліятэкі прынялі ўдзел навучэнцы ўстаноў сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі горада Баранавічы. Навучэнцы пазнаёміліся з гістарычнымі фактамі, падзеямі. Маладыя ўдзельнікі гульні адгадвалі беларускія загадкі, шукалі словы і дапаўнялі прымаўкі, перакладалі словы з рускай мовы, успаміналі беларускіх пісьменнікаў і назвы іх твораў, правільна вымаўлялі прапанаваныя словы, адгадвалі аўтараў і выканаўцаў беларускай музыкі.

Першае месца заняла каманда Баранавіцкага тэхналагічнага каледжа Белкаапсаюза, другое месца – у каманды Баранавіцкага дзяржаўнага музычнага каледжа, на трэцім месцы – каманда Баранавіцкага дзяржаўнага каледжа лёгкай прамысловасці імя В. Я. Чарнышова. Віншуем пераможцаў!


Падрыхтавала Паліна ХАРЧАНКА