Наверх

Традыцыйнае Эўхарыстычнае шэсце адбылося ў Баранавічах

04.06.2024 1010 Наш край

photo_2024-06-04_10-14-46.jpgУ нядзелю, 2 чэрвеня, у Баранавiчах адбылася працэсiя Божага Цела. А 11-й гадзіне ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа святары ўсіх парафій горада цэлебравалі святую Імшу, пасля якой распачалася працэсія. Шэсце з Найсвяцейшым Сакрамэнтам па вуліцах горада з самай вялікай у Пінскай дыяцэзіі колькасцю католікаў суправаджаў духавы аркестр.

photo_2024-06-04_10-14-43 (2).jpgСёлета працэсiя Божага Цела сабрала больш за тысячу вернiкаў з розных баранавіцкіх парафiй. Іх намаганнямі на вуліцах горада былі падрыхтаваны чатыры алтары, пры якіх шэсце спынялася, там чыталася Евангелле і адбывалася малітва. Падчас руху гучалі рэлігійныя спевы, якімі вернікі праслаўлялі Бога за Яго цудоўны дар.

photo_2024-06-04_10-14-48.jpgУдзел у традыцыйнай Эўхарыстычнай працэсii бралi і старэйшыя, і людзі сярэдняга ўзросту, і маладыя сем’i з дзеткамi, і моладзь. Усе былі прыгожа апрануты з нагоды свята, а твары свяціліся радасцю веры ў рэальную прысутнасць Хрыста ў Найсвяцейшым Сакрамэнце.

Многія гараджане з цікавасцю назіралі за працэсіяй з вокнаў і балконаў дамоў, а таксама з машын, што праязджалі міма. Некаторыя здымалі ўрачыстае шэсце на смартфоны. Такім чынам, працэсія стала сведчаннем веры баранавіцкіх католікаў і жывой евангелізацыяй, якая, магчыма, кране чыёсьці сэрца і дапаможа прыйсці да Бога тым, хто яшчэ Яго не пазнаў.

photo_2024-06-04_10-14-48 (2).jpg

photo_2024-06-04_10-14-45.jpg

photo_2024-06-04_10-14-47.jpg

Заканчэнне працэсіі адбылося ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай.

Фота з сайта catholic.by




  • Мы в социальных сетях: