Наверх

Таленавітая баранавіцкая школьніца напісала верш пра свой родны горад

18.05.2021 1281 Наш край

Вучаніца 5 «А» класа сярэдняй школы № 13 г. Баранавічы  Мінеева Яўгенія напісала верш пра свой родны горад  напярэдадні святкавання 150-гадовага юбілею.

МОЙ РОДНЫ ГОРАД

(Да 150-годдзя г. Баранавічы)

Сваім горадам я вельмі ганаруся.

Ён утульны самы ў Беларусі.

І жывуць у ім ветлівыя людзі.

Прыгажэць яшчэ ён з часам будзе!

 

І цікавых месцаў тут даволі,

Сумна не бывае нам ніколі.

Святы адзначаем і падзеі,

Ходзім у парк, Лядовы і музеі…


У нас жыццё кіпіць, дамы будуюць,

Людзі тут з ахвотаю працуюць.

У Баранавічы хочацца вяртацца,

Цяжка з гэтым горадам расстацца,


З месцам, дзе на свет з’явілась я,

Дзе жыве ўся мая сям’я,

Бо душою звязана я з ім,

З родным, мілым горадам маім.

 
З юбілеем горад павіншуем!

Цёплых слоў, сябры, не пашкадуем!

Пажадаем росту, развіцця,

Жыхарам – шчаслівага жыцця!




  • Мы в социальных сетях: