Наверх

Святло душы

31.10.2011 553 Наш край

На Дзяды  – самотнай парою лістападаўскіх зорных начэй – згадайма і пра нашых паэтаў-землякоў, што метэорамі згарэлі ў нябёсах жыцця і пакінулі  нам святло сваіх вершаў, якое да сёння здзіўляе, радуе, наводзіць на роздум.

Прыкметай сапраўднай паэзіі ёсць тое, што яна, нібы хлеб, ніколі «не прыядаецца». Ад сапраўдных вершаў нязменна пераймае дыханне, іх хочацца перачытваць і запамінаць. І чым  часцей іх чытаеш – тым больш яны падабаюцца.

Цяпер, дзякуючы камп’ютэрна-друкарскай тэхніцы, любы паэт можа выдаць  кніжку сваіх вершаў тыражом хаця б 50 асобнікаў. Але час заўжды пакідае ў народнай памяці і скарбніцы літаратуры толькі яе – паэзію чыстай красы.

Валерий Игнатенко

(1944 – 1996)

 

Жгут костры в коммунальных дворах –

что творится в сердцах и умах?!

Псы ликуют, визжит детвора –

хороша огневая игра!

О зажжённых в потёмках мирах,

небывалых огнях и дымах

первым звёздам орёт детвора…

Ну а ты, Золотые Слова?!

Чем ты слыл на земле, чем ты был?

Что ты помнил и помнить забыл?

Как сгорает и пахнет листва,

ветки, щепки, сухая ботва,

сор осенний, трава-чернобыл –

так ты жил…

Не осталось ни книг, ни бумаг –

сладкий дым на сгоревших губах…

Вечный путь, звездный чад, млечный дым –

в чьих-то вспыхнувших ярче умах,

Млечный Шлях, дымный путь, звездный час

в загоревшихся ярче очах…

Верещит и кричит детвора –

не игрушечная это игра!

Что творится в сердцах и умах?!

На кострах… в коммунальных дворах…

В сопредельных… и дальше… мирах?!

Іван Лагвiновiч

(1940 – 2011)

 

Чарадзей перадзім’я

 

У пахмурны кастрычнiцкi дзень,

натамiўшыся ў доўгай хадзе

(шчэ знаходзiў грыбы дзе-нiдзе),

прыпынiўся на выспе-градзе.

Басам вецер у кронах гудзеў;

i лiсток, што зжаўцеў, ззалацеў,–

не хацеў ён таго цi хацеў –

мне пад ногi з галiнкi ляцеў.

Я, паставiўшы кошык, глядзеў,

як упэўнена лесам iдзе –

па пяску, па траве, па вадзе –

перадзiм’я вядзьмак-чарадзей.

Павуцiнкi ў яго барадзе;

ён слату за сабою вядзе

i, каб сталi крыху саладзей,

iней на журавiны кладзе. Ян

Збажына

(1964 – 2011)

Снег між зямлёю і небам губляюцца межы

снег кладзецца на снег

прабіваючы вечнасць касцельная вежа

нерухома знікае ў пярэстым бязмежжы

снег кладзецца на снег

ледзянее на вуснах бязмоўна каханне

зошла шкеляцца вочы ад белага ззяння

і цнатлівай дзяўчынаю смерць беззаганна

абдымае і песціць таемным вяртаннем

снег кладзецца на снег

і хаваецца ў боскасці млоснага змроку

што навокал і так неабсяжнае зроку

снег кладзецца на снег

зацярушвае прагу апошняга кроку

 

 

 

Венанцы Бутрым

(1936 – 2003)

 

… у нячуты павер запавет,

палюбі непазнаную мэту…

А. Разанаў

За пасмам бору, ўжо за даляглядам!..–

па лапінах іржышча, па раллі

калі і кім пасеяна прынада?

Чые зярняты радасна ўзышлі?

 

Не быў ніколі там… А мусіць, і не буду –

што не сабраць, а дзе і не дайсці:

сплываюць дні без нашага прысуду

у хуткаплынным ручаі – жыцці…

 

Няўмольны час гадзіну за гадзінай

зрывае з дрэва існасці тваёй.

І толькі хмар і ветру безупынны

праход, пралёт і свіст над галавой…

 

А там… такая позняя ўжо восень,

што лістапад, яе апошні сын,

ужо і промня цёплага не просіць

для схаладалых, голых арабін.

 

І гнецца вецце!.. І парывам новым

страсае гронкі, бы жывую кроў,

на незаменную нічым аснову

халоднай гліны, мокрых верасоў.

 

А ўжо і прыцемкі – наканавана.

І цемра цяжкая лягла на ўсё.

А заўтра? Сонцам мо спавіты ранак,

такі, які адзін за ўсё жыццё.

 

Каб нехта ўбачыў – слаўны міг удачы!..–

не слотай змучаны, здранцвелы лог,

а рай зямны для ўсіх – і не іначай! –

ступіўшы там, дзе я прайсці не змог.

Анатоль Станкевіч

 (1937 – 1999)

 

З якой любоўю i ласкай

яна развешвала бялiзну!

Кофтачку дачкi

прыцiснула да вуснаў

і пацалавала.

Такую хiба разлюбiш?

*  *  *

Напэўна, любіш глядзець

на сіні ў квеценi лён?

Напэўна, любіш глядзець

на майскае чыстае неба?

Напэўна, і дня не жывеш

без вольнай азёрнай сіні?

Прызнайся, прызнайся сама:

адкуль у вачах васільковых

бязмежнага столькі святла?..

*  *  *

Каршун каменем упаў

на жаўрука.

Сам не спявае,

а песню

забіў…

*  *  *

Топчуць душу…

Прамаўчыш – заб’юць.

Стукнеш – страціш

святое… Падборку да публікацыі падрыхтаваў\

Алесь БАКАЧ, кіраўнік грамадскай арганізацыі «Творчае згуртаванне «Святліца».

 



  • Мы в социальных сетях: