Наверх

«Святло іх зорак шлях нам асвячае» – на вечарыну памяці запрашае бібліятэка імя Яна Чачота

05.09.2023 428 Наш край

Баранавіцкая зямля заўсёды была шчодрай на таленавітых, адданых любімай справе людзей. Можна доўга пералічваць творцаў, лёс якіх тым ці іным чынам пераплёўся з нашымі мясцінамі, але напярэдадні свята бібліятэк хочацца ўспомніць тых людзей, якія сваё жыццё прысвяцілі паэзіі і каго, на жаль, ужо няма побач з намі. З гэтай нагоды цэнтральная раённая бібліятэка імя Яна Чачота запрашае ўсіх аматараў і прыхільнікаў сучаснай беларускай паэзіі на вечарыну памяці «Святло іх зорак шлях нам асвячае», прысвечаную Алесю Корневу, Юрыю Мацюшку і Міколе Бусько.
 
У час мерапрыемства вы не толькі пачуеце вершы слынных творцаў і песні на іх словы, успаміны іх родных аб жыцці і творчасці майстроў паэтычнага слова, але і папрысутнічаеце на прэзентацыі зборніка «Чыстая музыка неба», ў які ўвайшлі вершы Міколы Бусько. Чакаем вас 10 верасня ў 13.30 у актавай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Яна Чачота.  

Святлана КРОПАТАВА



  • Мы в социальных сетях: