Сёння ў Мінску адбыўся IV Рэспубліканскі педагагічны форум «Патрыятычнае выхаванне навучэнцаў праз стварэнне этнакультурнага асяроддзя: педагагічны вопыт і выхаваўчыя практыкі ў сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі».
Па запрашэнні Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці ўдзел у форуме ўзяла намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Палаца дзіцячай творчасці горада Баранавічы Алена Гардзей.
У праграме пленарнага пасяджэння былі выступленні прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Акадэміі адукацыі, Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці, Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, Акадэміі навук Беларусі і іншыя.
Для таго каб атрымаць запрашэнне на форум, патрэбна было напісаць даклад па праблемным полі мерапрыемства «Інтэграцыя ідэй этнапедагогікі і сучаснай педагагічнай практыкі ў культурным станаўленні, развіцці і фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці навучэнцаў». Гэта стала магчымым дзякуючы працы на працягу некалькіх гадоў па інтэграванай праграме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Спадчына», сістэматызацыі, абагульненні педагагічнага вопыту педагога Палаца.
Форум, падрыхтаваны на высокім арганізацыйным узроўні, стаў пляцоўкай для знаёмства, абменаў вопытам, педагагічнымі ідэямі педагогаў, апантаных захаваннем культурнай спадчыны Беларусі.
Палац дзіцячай творчасці г. Баранавічы