На працягу многіх гадоў у сярэдняй школе № 21 г. Баранавічы, дзякуючы сумесным намаганням настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў, збіраліся ўнікальныя экспанаты для этнакутка. У хуткім часе ў адным з кабінетаў з’явіліся наступныя тэматычныя раздзелы экспазіцыі: «Печ», «Бабін кут», «Покуць», «Ручнікі», «Народныя рамёствы», дзе і былі прадстаўлены прадметы хатняга ўжытку, прылады працы, вырабы ткацтва.
Для абуджэння цікавасці маладога пакалення да культуры, традыцый беларускага народа ў школе быў арганізаваны флэшмоб сярод старшакласнікаў «Сэлфі з музейным экспанатам».
Пра мэту правядзення дадзенага мерапрыемства расказала арганізатар Галіна Мікалаеўна Кулак, настаўнік беларускай мовы і літаратуры:
– Сённяшнія школьнікі ўспрымаюць традыцыйную культуру ў лепшым выпадку як музейную,у горшым – як далёкую ад сённяшняга жыцця, малапрывабную і непатрэбную рэальнасць; абсалютная большасць не арыентуецца ў беларускіх абрадах і традыцыях. Зварот да этнакультурнага матэрыялу з дапамогай сучасных тэхналогій мяняе падобны погляд на мінулае і нацыянальныя традыцыі: жывая спадчына становіцца зразумелай пакаленню электроннай культуры.
Мерапрыемства змагло зацікавіць не толькі вучняў, але і настаўнікаў. На кожным перапынку выстава збірае шмат нераўнадушных гледачоў.
Чапялевіч Дар’я, вучаніца 11 “А” класса, СШ № 21