Прэзентацыя творчых работ “Вдохновение цветом” Марыі Набешкі, ураджэнкі г. Баранавічы, адбудзецца ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя В. Таўлая 27 лютага, паведамляецца на сайце бібліятэкі.
Малады аўтар, які мае ў сваім творчым багажы шэраг дыпломаў і грамат за ўдзел у творчых выстаўках, а таксама персанальную выстаўку ў бібліятэцы ў 2018 годзе, прадставіць землякам свае работы, створаныя ў тэхніках жывапісу і вышыўкі за апошнія два гады.
Сюрпрызным момантам мае стаць розыгрыш адной з работ мастака сярод удзельнікаў сустрэчы.
Пачатак у 13.00.