Наверх

Россып узнагарод прывезлі салісты Мірнаўскага дома культуры з абласнога песеннага форуму

08.06.2021 445 Наш край

nagrady-v-lyahovichah-8-06_5.jpg

Лепшыя з лепшых  салістаў-вакалістаў і яскравыя вакальна-харавыя калектывы Брэстчыны на працягу трох дзён дэманстравалі свой талент і дарылі асалоду сапраўдным знаўцам прыгожага. Прастора горада Ляхавічы поўнілася чыстым шматгалоссем спевакоў і музыкантаў і з Баранавіцкага раёна. Шмат дыпломаў прывезлі салісты Мірнаўскага дома культуры.

Дыпломам I ступені і спецыяльным прызам агракамітэта ўзнагароджана салістка  Інга Роік  за высокі ўзровень і папулярызацыю вакальна-харавога мастацтва і творчую актыўнасць на абласным песенным форуме.

Дыплом l ступені атрымаў саліст Аляксандр Кучура за высокі ўзровень і папулярызацыю музычнай творчасці, актыўны ўдзел у конкурсе бардаўскай песні .

Дыпломам  III  ступені і прызам аргкамітэта  ўзнагароджана Алена Цімафеева за ўклад у развіццё вакальна-харавога мастацтва, выканальніцкае майстэрства.

Граматай  аргкамітэта ўзнагароджана дырэктар Мірнаўскага дома культуры Інга Роік за ўдзел у абласным песенным форуме "З любоўю да песні".

Граматай аргкамітэта ўзнагароджаны акампаніятар Андрэй Шуста з Мірнаўскай школаы мастацтва, які акампаніраваў усім салістам Мірнаўскага дома культуры.

nagrady-v-lyahovichah-8-06_1.jpg

Вядучымі на мерапрыемстве былі Інга Роік з Мірнаўскага дома культуры і Васіль Берасневіч з Жамчужненскага дома культуры.

nagrady-v-lyahovichah-8-06_8.jpg

Вялікі дзякуй дырэктару Мірнаўскай школы мастацтваў Таццяне Ананька за сумесную працу.

Спадзяёмся, што ўсе выкананыя на свяце вакальныя творы адгукнуцца ў сэрцах слухачоў, а цеплыня творчых сустрэч і любоў да песні будуць яшчэ доўга саграваць нашы душы.

nagrady-v-lyahovichah-8-06_2.jpg

nagrady-v-lyahovichah-8-06_4.jpg

nagrady-v-lyahovichah-8-06_6.jpg

nagrady-v-lyahovichah-8-06_7.jpg

nagrady-v-lyahovichah-8-06_9.jpg





  • Мы в социальных сетях: