Наверх

Рэспубліканскі фестываль дзіцячай кнігі пройдзе ў Баранавіцкім раёне

15.08.2024 243 Наш край

afisha-1.jpg

Жыхарам і гасцям Баранавiцкага раёна прапануюць прыняць удзел у рэспубліканскім фестывалi дзіцячай кнігі «Роднай Мышанкі абшары». Пройдзе ён на тэрыторыі парка ў вёсцы Новая Мыш 17 жнiўня. Пачатак – а 12 гадзіне.

На працягу дня ўдзельнікаў чакаюць сустрэчы з прадстаўнікамі Мінскага, Гродзенскага, Брэсцкага, Віцебскага абласных і Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, прэзентацыі навінак дзіцячай літаратуры, выставы вырабаў майстроў народнай творчасці, атракцыёны, салодкая вата і шмат яшчэ чаго цікавага. Кожны жадаючы падчас мерапрыемства можа набыць кнігі выдавецкага дома «Звязда».

Вольга ШАРАПА




  • Мы в социальных сетях: