
Падведзены вынiкi рэспубліканскага конкурсу «Па старонках Дзённіка вандроўніка». У лiку прызёраў – прадстаўнiца горада Баранавiчы.
Конкурс праводзіўся сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў дзвюх узроставых катэгорыях – 1–4 класы і 5–11 класы з мэтай фарміравання патрыятызму праз іх удзел у актыўнай турысцка-экскурсійнай дзейнасці.
Ва ўзроставай катэгорыі 5–11 клас дыплом Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства атрымала Кацярына Салаўёва, навучэнка сярэдняй школы № 16 (кіраўнік – Ганна Салаўёва, настаўнік геаграфіі).
Вiншуем!
Вольга ШАРАПА