Сёння ў краязнаўчым музее наведвальнікі змаглі ўбачыць “Батлейку”.
Мастакі-рэстаўратары музея вырабілі восем лялек для «Батлейкі», а асноўную канструкцыю змайстраваў Баранавіцкі ліцэй будаўнікоў. Артыстамі-батлеечнікамі выступілі супрацоўнікі музея. А ідэя дэманстраваць такія прадстаўленні ў музеі належыць дырэктару краязнаўчага музея Але Самушчавай. У першых гледачоў прадстаўленне выклікала захапленне. А хто не трапіў у лік першых гледачоў, яшчэ зможа наведаць “Батлейку”, галоўнае ‒ загадзя падаць заяўку на прагляд.
Таццяна Карпік.
Фота Вольгі Шуманскай.