Наверх

Праграма свята Масленіца ў Баранавіцкім раёне

04.03.2016 492 Наш край

13412 сакавіка ў аграгарадку Жамчужны адбудзецца раённае свята “Масленка! Масленка! Бывай, зіма красненька!”

У праграме свята:

10.00 – 15.00
– “Горад майстроў”: выстава народнай творчасці майстроў раёна “Суквецце творчасці народнай”;
– традыцыйная беларуская кухня “Бліны маслёныя, смачныя дый пячоныя!”;
– святочны кірмаш “На масленку ідзі, купляй дый глядзі”;
– катанне на брычцы;
– прызавы слуп;
– бяспройгрышная латарэя “Гуляй, Масленка!”;
– спартыўныя спаборніцтвы “З’еш блінок – пакаці дубок”;
– электрамабілі;
– фотаатэлье.

11.00
Святочнае тэатралізаванае шэсце (дзіцячы сад – галоўная пляцоўка)

11.20
– канцэртная тэатралізавана-забаўляльная праграма“Масленка! Масленка! Бывай, зіма красненька!” з традыцыйна-абрадавым дзеяннем спальваннем пудзіла Зімы;
– фальклорна-гульнёвая праграма “Прыляцела пава – села на лаву!..”;
– дзіцячая гульнёвая праграма “Карапуз”;
– гульнёва-забаўляльная праграма для дарослых “На Масленку пагуляем – на Вялікдзень паспяваем”;
– выступленне ваенна-гістарычнага клуба “Вольны птах”;
– літаратурнае кафэ (выстава “Ой да, Масленіца! Конкурсна-гульнёвая праграма “Масленка-забаўлянка!”

12.00 – 15.00
Прагляд дзіцячых мультыплікацыйных фільмаў (глядзельная зала Жамчужненскага СДК)

15.00 – 17.00
Дзіцячая дыскатэка (малая зала Жамчужненскага СДК)

17.00 – 19.00
Прагляд мастацкага фільма “Ложный след” (глядзельная зала Жамчужненскага СДК)

19.00 – 22.00
Дыскатэка для дарослых “Са святам!” (малая зала Жамчужненскага СДК)



  • Мы в социальных сетях: