19 чэрвеня ў аграгарадку Крошын – раённае свята кавальства «Крашынскі перазвон» у межах кірмашу рамёстваў і фальклору «Напевы зямлі маёй»
9.00 – Крошынскі СДК – радыёгазета.
10.30 – музей Крошынскай СШ– экскурсія па музеі народных рамёстваў і мастацтва імя П. Багрыма.
10.00 – 10.30 – стадыён Крошынскай СШ – джыгітоўка.
11.00 – Рымска-каталіцкі прыход Божага цела – экскурсія «Мінулае і Багрым».
12.00 – 12.30 – храм Святога пакутніка Панцеляймона – святочны малебен у гонар свята Святой Тройцы.
13.00 – святочнае шэсце тэатралізаванай калоны па маршруце плошча Леніна – Крошынскі парк.
13.20 – галоўная сцэнічная пляцоўка:
– адкрыццё свята. Літаратурна-музычная кампазіцыя «Жаўрукі Багрыма»;
– тэатралізаванае адкрыццё конкурсу кавальскага майстэрства «Сварогава пажаданне»;
– канцэртная праграма фальклорнага мастацтва «Напевы зямлі маёй»;
– падвядзенне вынікаў конкурсу кавальскага майстэрства «Крашынскі перазвон» і фальклорнага мастацтва «Напевы зямлі маёй».
17.30 – прыклубная пляцоўка – адкрыццё памятнага ліхтара.
18.00 – святочны канцэрт «3 песняй свята весялей» з удзелам творчых калектываў і асобных выканаўцаў Жамчужненскага СДК, СДК Баранавіцкай п/ф, Мірскага СДК, Мірнаўскага СДК, Сталовіцкага КДЦ, п/ф «Дружба», Крошынскага СДК, Паланэчкаўскага СДК, Крошынскай, Мірнаўскай і Навамышскай ДШМ.
20.00 – святочная дыскатэка.
22.30 – фаер-шоу.
Будуць працаваць пляцоўкі:
– кавальскага майстэрства «Крашынскі перазвон»;
– спартыўная;
– фальклорна-забаўляльная;
– дзіцячая тэатралізавана-гульнёвая пляцоўка «Летнія забавы»;
– «Горад майстроў» – выстава традыцыйнай беларускай кухні;
– рэтравыстава сцэнічных народных касцюмаў;
– выстава музычных інструментаў «На заслужаным адпачынку»;
– чытацкі марафон «Талент застыў у метале і слове …»;
– рыцарскі стан (выступленне ваенна-
гістарычнага клуба);
– гандлёвыя рады;
– конны клуб «Залатая падкова» арганізуе катанне на брычцы;
– электрамабілі і батуты.