Наверх

Прадоўжыў працу культурна-гістарычны марафон «Глядзі і помні. Урокі гісторыі»

04.05.2023 388 Наш край

Прадоўжыў працу культурна-гістарычны марафон «Глядзі і помні. Урокі гісторыі». Урок-памяць для вучняў 8-11 класаў падрыхтавалі настаўнікі беларускай мовы і літаратуры Самсонік І.П, Тарасевіч А.І.

shkola-4-05_4.jpg

 Усё больш страшна і трагічна гучыць слова «вайна». Разбураюцца помнікі воінам-абаронцам, перапісваюцца старонкі гераічнай славы… Гераічнае мінулае – гэта найважнейшая крыніца для фарміравання пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, вызначэння свайго месца ў грамадстве, у краіне. А дапамагаюць вызначыць правільныя  жыццёвыя прыярытэты падлеткам настаўнікі. Настаўнік  — прафесія мірная. І, на першы погляд, здаецца, у страшныя гады вайны не зусім патрэбная. Ці так гэта? Паспрабавалі знайсці адказ на гэта і іншыя пытанні прысутныя. Увазе старшакласнікаў былі прадстаўлены вобразы настаўнікаў-патрыётаў з твораў мастацкай літаратуры і гераічны подзвіг настаўнікаў – ветэранаў вайны нашай школы.

shkola-4-05_6.jpg

shkola-4-05_1.jpg

Вучні 11 «А» класа наведалі выставу «Забыццю не падлягае». Арганізаваная па ініцыятыве Баранавіцкай міжраённай пракуратуры і Баранавіцкага краязнаўчага музея, выстава складаецца з некалькіх дзясяткаў экспанатаў, сярод якіх унікальныя здымкі акупіраваных Баранавічаў, запісаныя ўспаміны відавочцаў, дакладная карта спаленых вёсак Баранавіцкага раёна, складзеная ў ходзе расследавання крымінальнай справы па факце генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Але важна разумець, што падзеі Вялікай Айчыннай вайны – гэта трагедыя, урок мужнасці і любові да радзімы, які даюць нашы продкі.

Паказаць сябе слаўнымі сейбітамі, тымі, хто клапоціцца пра лёс ураджаю, спрабавалі ўсе жадаючыя на вясёлым перапынку «Слаўныя сейбіты». Вучням прапанавалі пасеяць фасолю і пасадзіць правільна бульбу. Хто справіцца  – той і пераможца! Атрымалася не ва ўсіх…

shkola-4-05.jpg

shkola-4-05_2.jpg

shkola-4-05_3.jpg

shkola-4-05_5.jpg

Праявіць сябе аматарамі народнай мудрасці дапамог вучням мудры перапынак «Латарэя беларускіх афарызмаў». Вучні 4-х, 5-х, 6-х і нават 9-х класаў спрабавалі злучыць часткі добра вядомых прыказак і прымавак, растлумачыць іх сэнс.

Самсонік І.П., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, старшыня ВМА




  • Мы в социальных сетях: