Цікава і з захапленнем пачаўся Тыдзень беларускай мовы, літаратуры і гісторыі ў сярэдняй школе № 13 г. Баранавічы.
“Любімая! Родная! Дарагая! Цёплая! Матчына! Мая! Прыгожая! Дзіўная!..” – столькі цёплых і шчырых слоў выказалі вучні і настаўнікі ў ходзе школьнай акцыі ”Камплімент роднай мове”.
На другім паверсе ўсіх прысутных чакала этнаграфічная выстава “Скарбы продкаў”. Дзякуючы намаганням настаўнікаў, вучняў і бацькоў былі сабраны рэдкія экспанаты, якімі карысталіся нашы продкі. Асаблівае захапленне ў наведвальнікаў выставы выклікала гісторыя рэгіянальнага касцюма.
Вучні 9 “А” класа, якія вывучаюць гісторыю і беларускую мову на павышаным узроўні, правялі цікавае і змястоўнае даследаванне па жыццёвым і творчым шляху У. Караткевіча і яго аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха”.
Наперадзе вучняў і настаўнікаў школы чакае яшчэ шмат адкрыццяў і захапляльных мерапрыемстваў!
Самсонiк I.П., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, старшыня ВМА