Наверх

Песні і вершы для матуль прагучалі ў Гарадзішчанскай бібліятэцы

17.10.2017 831 Наш край

Колькі б добрых слоў мы ні казалі нашым мамам, колькі б падстаў для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць. Сярод шматлікіх святаў, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым.

У Гарадзішчанскай гарпасялковай бібліятэке сапраўдным святочным падарункам для матуль стала літаратурна-музыкальная кампазіцыя «Самая прывабная з жанчын», праведзеная сумесна з навучэнцамі дзіцячай школы мастацтваў. Да свята была аформлена кніжная выстава «На зямлі будуць ружы цвісці, пакуль сэрца матуліна б‛ецца».У гэты дзень было выказана шмат цёплых слоў ўдзячнасці ўсім матулям, якія дораць дзецям любоў, дабро, пяшчоту і ласку. Дзеці выканалі музыкальныя творы на акардыёне, цымбалах, трубе, спявалі любімыя песні пра матуль, чыталі вершы.

А на тварах іх матуль свяціліся радасныя ўсмешкі, і нават слязінкі ў вачах зіхацелі, калі яны атрымлівалі віншванні ў свой адрас ці слухалі бяручы за душу верш ці песню.

Нашых матуль прыйшлі павіншаваць упраўляючая справамі сельвыканкама Сарако Н.А. і старшыня ветэранскай арганізацыі Яўлаш М.П.

У гэты дзень у нашай старэйшай чытачкі Герман С.Я. двайное свята – у яе яшчэ і дзень нараджэння. Ей споўніўся 81 год. З гэтай нагоды яна атрымала асабістае віншаванне.

Было сказана шмат добрых слоў у адрас матуль, адзначаны шматдзетныя маці. А затым быў традыцыйны чай, у час якога матулі ўдзельнічалі ў конкурсах, чыталі вершы ўласнага сачынення і спявалі любімыя песні. Мерапрыемства атрымалася добрым, сардэчным і ўтульным.

Наталля Толах.



  • Мы в социальных сетях: