
Пераможцай XXIХ Рэспубліканскай выставы-конкурсу дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў «Калядная зорка» ў намінацыi «Зімовая казка» ва ўзроставай катэгорыi 8–10 гадоў стала наша зямлячка. Баранавiцкая вучанiца – дзевяцiгадовая Лізавета Рэвінак заняла другое месца са сваёй «Навагодняй казкай». Дзяўчынка вучыцца ў сярэдняй школе № 4 (педагог Аксана Братчэня).
А ў праекце «Ёлкі маёй краіны» 2-е месца ўзялi навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Брэсцкай вобласці.
Вольга ШАРАПА