11 лiстапада ў дзiцячым садзе №12 г.Баранавiчы адбылося фальклорнае мерапрыемства “Вячоркi”. Тут сабраліся дзецi, іх бацькі, бабулі, дзядулі, выхавацелi, адміністрацыя.
У цэнтры зала стаяла дэкарацыя ў выглядзе ўпрыгожанай беларускай хаты, дзе можна было пабачыць розныя прылады, даматканыя посцілкі, коўдры, ручнікі, ганчарныя вырабы.
На працягу тэатралізаванага прадстаўлення дзецям давялося спяваць шмат беларускіх песен, прыпевак, танчыць, прымаць удзел у розных гульнях.
Потым адбылося шмат падзей: дзецi вязалi, перамотвалi клубкі, праўлi кудзелю, вышывалi.
– У «Вячорках» удзельнічалi дзецi 5-6 гадоў, – расказала загадчык дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Яслi-сад №12 г.Баранавiчы» Грыцкевiч Вольга Аляксандраўна. – Спачатку яны прыходзілі на рэпетыцыі без імпэту, было цяжкавата з мовай, але з часам упадабалі і танчыць, і спяваць, і размаўляць па-беларуску.
Наогул, «Падарожжа ў мінулае» атрымалася эмацыйным і яркім. На думку выхавацелей, такія мерапрыемствы выхоўваюць у дзяцей пачуццё павагі да роднай культуры, узбагачаюць слоўнікавы запас, прыцягваюць увагу да нацыянальных традыцый праз беларускі фальклор.
Анастасiя РУДЗКАЯ,вучанiца 11 Б класа, СШ №21.
Фота Барыса НАВАГРАНА i Алены САВIЧ.