Наверх

Палонка адзначыла сваё 460-годдзе

29.08.2018 596 Наш край

Жывуць і будуць жыць беларускія вёскі!

У мінулую суботу, 25 жніўня, у адным са старэйшых населеных пунктаў раёна адбылося свята. Менавіта Палонка адзначыла своё 460-годдзе.

Дзякуючы Наталлі Кавалёнак і Алене Хворык, работнікам Палонкаўскага дома культуры, я даведалася аб тым свяце і, канечне, не змагла яго прапусціць.

З пачаткам урачыстасцей я трапіла ў вір падзей, крэатыўных знаходак і адкрыццяў: чыста прыбраныя вуліцы і двары, аздобленыя стракатымі кветнікамі; выставы вырабаў народных умельцаў; смачныя стравы-пачастункі, што прыйшліся ўсім даспадобы; сапраўдныя тэатралізаваныя прадстаўленні падвор’яў; надзвычай цікавая прэзентацыя, зробленая супрацоўнікамі мясцовай бібліятэкі. І, вядома ж, святочныя мерапрыемствы на мясцовым стадыёне.

Усё гэта дало мне магчымасць бліжэй пазнаеміцца з вельмі ветлівымі, гасціннымі, духоўна багатымі жыхарамі Палонкі. Ад усяго перажытага мной у гэты дзень у душы яшчэ больш умацавалася пачуццё ўпэўненасці ў тым, што жывуць і будуць жыць беларускія вёскі, а іх хлопцы і дзяўчаты абавязкова будуць прыходзіць вучыцца да нас у ліцэй, каб потым зноў вярнуцца ў родныя мясціны і шчырай працай славіць сваю малую радзіму. Дарэчы, Навамышскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй сельскагаспадарчай вытворчасці працягвае набор навучэнцау да 15 верасня.

Дар’я Патапава, мастак-пастаноўшчык народнага тэатра “На Мышанцы” Навамышскага дзяржаўнага прафесіянальнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці.

 



  • Мы в социальных сетях: