Наверх

Пакаштавалі “Бульбу з ільном” і зрабілі свечку з вашчыны: у Баранавіцкім раёне прайшоў “Тыдзень беларускіх традыцый”

21.01.2023 704 Наш край

20 студзеня супрацоўнікі раённага Цэнтра рамёстваў у межах “Тыдня беларускіх традыцый”, які праводзіўся ў Русіноўскай сярэдняй школе Баранавіцкага раёна, запрасілі дзяцей  на шэраг цікавых мерапрыемстваў.
centr-remesel-7.jpg

centr-remesel-3.jpg

Так, у школе можна было ўбачыць выставу работ удзельнікаў аматарскага аб'яднання  “Творцы”, а таксама выставу работ удзельнікаў гурткоў “Ручное ткацтва”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” і “Пчалярства”.

centr-remesel-0.jpg
centr-remesel-6.jpgcentr-remesel-8.jpg

Вялікую цікавасць у дзяцей выклікала выстава-дэгустацыя традыцыйных страў беларускай кухні  “Рэцэпты нашых бабуль”, падрыхтаваная аматарскім аб'яднаннем  “Крамбамбуля”. Тут дзеці маглі пачаставацца стравамі па рэцэптах, якія запісаны са слоў мясцовых жыхароў і якія гатавалі тут яшчэ сто гадоў таму. Тут і узвар, і бульба з ільном, і кіслая капуста, і дранікі.

centr-remesel-1.jpg
centr-remesel-2.jpg

Таксама школьнікі паўдзельнічалі ў майстар-класах “Свечка з вашчыны”,  “Саламяны птах” і “Фенечка”.


Алена РАКУЦЬ

Фота прадастаўлены раённым Цэнтрам рамёстваў





  • Мы в социальных сетях: