Наверх

Незвычайныя паэтычныя перапынкі адбыліся ў бібліятэцы сярэдняй школы № 1 да юбілею беларускага класіка

31.10.2022 686 Наш край

Прыгожым паэтычным акордам завяршылася першая навучальная чвэрць у бібліятэцы сярэдняй школы № 1 імя С.І. Грыцаўца. З нагоды надыходзячага 140-годдзя Якуба Коласа ў апошні вучэбны дзень чвэрці, 28 кастрычніка, ўсе перапынкі для чытачоў былі не зусім звычайныя – паэтычныя. Праз мэсэнжэр было абвешчана пра акцыю, і ўвесь дзень бібліятэка поўнілася прыхільнікамі роднага літаратурнага слова.

31-10-2022.jpgВысокая планка прафесійнага дэкламавання вершаваных радкоў была зададзена выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Ганнай Новік. Вучні з задавальненнем бралі прыклад з настаўніцы і імкнуліся адпавядаць высокаму ўзроўню.

31-10-2022_1.jpgВучні пачатковай школы аднымі з першых выказалі жаданне прыняць удзел у акцыі. 2 “Е” клас завітаў амаль усім саставам, дзеці з гонарам расказвалі вершы  на памяць. Хлопчыкі і дзяўчынкі ахвотна ўспаміналі знаёмыя з дзіцячага садка радкі пра хлопчыка Алеся, якога кліча рэчка ды цягнуць санкі з дому.

31-10-2022_2.jpg

31-10-2022_3.jpgПаэтычныя перапынкі дазволілі канстатаваць не толькі зацікаўленасць вучняў беларускім словам і  добры ўзровень літаратурнага маўлення. Дэкламатары прадэманстравалі не абы-якія артыстычныя здольнасці, калі стваралі перад слухачамі коласаўскія паэтычныя вобразы. Навучэнцы гуртка акцёрскага майстэрства адразу былі прыкметныя ў гэтым плане. Асабліва пасля майстар-класа сваёй настаўніцы – педагога- арганізатара ВольгіКураш.

31-10-2022_4.jpg

31-10-2022_5.jpgМерапрыемства прадугледжвала не толькі паказальнае дэкламаванне вершаў Я. Коласа, але і пытанні вучням пра жыццё і творчасць айчыннага класіка. QR-коды інтэрактыўнай дапоўненай рэчаіснасці былі вельмі дарэчы. Старшакласнікі першымі здагадаліся іх выкарыстаць.

31-10-2022_6.jpgАсабліва цікава было назіраць за вучнямі-сябрамі, якія імкнуліся ўразіць адзін аднаго сваім чытаннем. Трэба адзначыць, што ў многіх гэта на дзіва добра атрымлівалася. І сябрук пазнаваўся з новага, невядомага раней, творчага боку.

31-10-2022_7.jpgАрганізаваная акцыя пацвердзіла, што зусім нездарма трэцяя частка літаратуры, што выдаецца чытачам школьнай бібліятэкі,  – гэта беларускамоўныя кнігі. А незвычайныя школьныя перапынкі сталі адным з дзейсных метадаў далейшай папулярызацыі беларускай літаратуры.  Асалоду пачутай роднай мовы арганічна дапоўнілі салодкія прызы ўсім удзельнікам паэтычных перапынкаў – цукеркі “ад Коласа”.

31-10-2022_8.jpg

Н. Баршчэўская, загадчык бібліятэкі 




  • Мы в социальных сетях: