Наверх

Навукова-краязнаўчыя чытанні ў гонар Адама Міцкевіча адбыліся ў Баранавіцкім раёне

23.07.2023 982 Наш край

Лета – гэта добрая падстава не толькі адпачыць, але і плённа папрацаваць на ніве любімай справы. Так ужо трэці год мяркуюць супрацоўнікі Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, на базе якой праходзяць Навамышскія навукова-краязнаўчыя чытанні.
biblioteka-rajon-27.jpg
Адразу хацелася б адзначыць, што традыцыя іх правядзення зарадзілася ў 2021 годзе, калі ўсе прыхільнікі беларускай літаратуры і ўвогуле культуры адзначалі 225 год з дня нараджэння Яна Чачота. Другія чытанні прайшлі праз год і былі прысвечаны юбілею адразу двух волатаў беларускай пісьменнасці – Янк і Купалы і Якуба Коласа.
biblioteka-rajon-10.jpg
Сёння ж, напярэдадні 225-годдзя з дня нараджэння яшчэ аднаго нашага знакамітага земляка – Адама Міцкевіча, цэнтральная раённая бібліятэка прымала гасцей, якія не па чутках ведаюць усё пра жыццё і творчасць юбіляра. Перад прысутнымі выступілі:
biblioteka-rajon-09.jpg
– Зміцер Юркевіч – калумніст газеты «Культура» з дакладам «Радавод Адама Міцкевіча. Неразгаданныя таямніцы»;

– Гендзік Ганна Васільеўна – навуковы супрацоўнік Дома-музея Адама Міцкевіча у Навагрудку з дакладам «Паэма «Конрад Валянрод». 195-годдзе з часу выдання»;

– Алена Прохарава з дакладам «Песні філаматаў і філарэтаў». Дарэчы, Алена паказала цудоўны майстар-клас па танцах часоў Адама Міцкевіча.
biblioteka-rajon-07.jpg
Акрамя запрошаных гасцей са сваім дакладам на тэму «Ушанаванне літаратурнай спадчыны Адама Міцкевіча Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Яна Чачота» выступіла дырэктар раённай бібліятэчнай сістэмы Таццяна Лайша.

biblioteka-rajon-08.jpg
biblioteka-rajon-12.jpg
Улічваючы, што імя Адама Міцкевіча як выдатнага майстра слоўнасці служыць вечным прыкладам пачынаючым паэтам, навуковыя даклады былі аздоблены выступамі чытачоў, якія прысвяцілі свае вершы знакамітаму творцы. Гучалі творы ў выкананні Сакалоўскай Анастасіі (Гірмантаўская СБ), Данілік Ульяны (Мірская СБ), Тукай Евы і Танюкевіч Святланы (Лаўрынавіцкая СБ).  
biblioteka-rajon-11.jpg
Канешне ж, пасля падобных мерапрыемстваў заўжды хочацца пакiнуць што-небудзь на памяць. Госці ІІІ Навамышскіх навукова-краязнаўчых чытанняў прывезлі дадому не толькі добры настрой, але і падораныя кубкі з лагатыпам мерапрыемства і ўласнае выданне паэмы Міцкевіча «Дзяды». Напрыканцы сустрэчы госці і прысутныя наведалі музей-сядзібу «Завоссе».

Інфармацыя і фотаздымкі Баранавіцкай РЦБС




  • Мы в социальных сетях: