Наверх

Нашы землякі – у «Гомане»

21.07.2011 389 Наш край

Усебеларускі літатурна-мастацкі альманах «Гоман» быў заснаваны ў 2006 годзе і выходзіў да 2010-га. На той час выйшлі ў свет дзесяць яго нумароў. Апошні, юбілейны, –  у выглядзе двухтомніка пад сімвалічнай назвай «Подыхам адзіным».

Затым альманах прыпыніў выхад з прычыны заснавання новай кніжнай серыі пад яго брэндам «Гоман. Сучасная літаратура Беларусі».

І вось чарговая кніжная навінка гэтай серыі – нядаўна выйшаў у свет другі том зборніка «Паэзія 2010». У яго ўвайшлі творы, якія ўражваюць стракатай разнастайнасцю стыляў, напрамкаў, творчых і жыццёвых досведаў аўтараў розных узростаў з усіх куткоў Беларусі. У гэтым зборніку таксама можна знайсці і паэтычныя радкі, якія належаць аўтарам з Баранавічаў – Галіне Ліс, Раісе Раманчук, Альбіне Салавец, Тамары Стэцко і Людміле Шувалавай. 



  • Мы в социальных сетях: