Наверх

Народны iнструментальны ансамбль «Бон-Тон» прадстаўляў Брэсцкую вобласць на ХХXI Міжнародным фестывалі «Звiняць цымбалы i гармонiк»

14.06.2021 534 Наш край

Народны iнструментальны  ансамбль «Бон-Тон» Мiрнаўскай дзiцячай школы мастацтваў Баранавiцкага раёна прадстаўляў Брэсцкую вобласць на ХХXI Міжнародным фестывалі народнай музыкi «Звiняць цымбалы i гармонiк», што праходзіў у Паставах.

konkurs-14-061_01.jpg

konkurs-14-061_06.jpg

konkurs-14-061_07.jpg

konkurs-14-061_08.jpg

konkurs-14-061_10.jpg

Музычны форум традыцыйна сабраў самадзейных артыстаў з усіх абласцей Беларусі, прыняў замежных гасцей.
Сёлета фестываль прысвечаны Году народнага адзінства. З нацыянальнай культурай і сваёй  народнай творчасцю пазнаёмілі калектывы і выканаўцы з Расійскай Федырацыі, Кітайскай Народнай Рэспублікі, Туркменістана, у праграме свята таксама была прадстаўлена карэйская традыцыйная культура.

Традыцыйны конкурс «Хто каго?» сабраў  не адзін дзясятак выканаўцаў. Адзін аднаго змянялі цымбалісты, ансамблі, спевакі, якія сапернічалі ў майстэрстве ігры на народных інструментах і выкананні прыпевак.  Журы, у складзе якога былі вядомыя ў краіне дзеячы культуры, няпроста было выбіраць лепшых з лепшых.

 У лік пераможцаў фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» увайшлі народны інструментальны ансамбль «Бон-Тон», узнагароджаны спецыяльным  дыпломам лаўрэата ll ступени,  спецыяльнымі дыпломамі  ўдзельнікаў фестывалю ўзнагароджаны: Ірына Чугункова (прыпеўкі), Андрэй Шуста (сола баян),  інструментальны дуэт Алена Пашкевіч (цымбалы)  і Андрэй Шуста (гармонік).

Апошнімі гукамі  свята стаў гала-канцэрт удзельнікаў фестывалю, у якім таксама прынялі ўдзел прадстаўнікі нашага раёна - вакальны ансамбль «Міранда». Усе мерапрыемствы былі аб’яднаны адной тэмай: любові да Айчыны, да роднага краю, адзінства народа ў стваральным руху наперад. Гэта адзінства пастаўчане і іх госці дэманстравалі кожным словам, песняй і музыкай, якія ўтварылі прыгожы вянок з кветак роднай народнай  культуры.

konkurs-14-061_03.jpg

konkurs-14-061_04.jpg

konkurs-14-061_05.jpg

konkurs-14-061_11.jpg






  • Мы в социальных сетях: